Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праслухоўваньні, начныя ператрусы – Канстытуцыйны суд ні пры чым


Пётар Міклашэвіч

Пётар Міклашэвіч

Старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі Пётар Міклашэвіч адмовіўся даваць ацэнку масавым парушэньням правоў чалавека КДБ і міліцыяй пасьля выбараў 19 сьнежня.

На пытаньне журналістаў, наколькі законныя начныя ператрусы, канфіскацыя асабістых рэчаў, праслухоўваньне тэлефонных перамоваў, якія сталіся звычайнай практыкай у часе кампаніі рэпрэсіяў пасьля выбараў прэзыдэнта, старшыня Канстытуцыйнага суду Пётар Міклашэвіч адказаў, што Канстытуцыйны суд не ўпаўнаважаны правяраць законнасьць у межах той ці іншай справы:

"Гэта функцыя пракуратуры. Канстытуцыйны суд ня можа даваць прававую ацэнку гэтых дзеяньняў".

На пытаньне, наколькі выконваюцца правы чалавека ў дачыненьні да грамадзянаў, затрыманых за ўдзел у акцыі 19 сьнежня ў Менску, Міклашэвіч адказаў, што ў адпаведнасьці з артыкулам 125-м Канстытуцыі гэта ўскладзена на іншы орган – пракуратуру:

"Заўтра будзе прэсавая канфэрэнцыя генэральнага пракурора. Таму гэтае пытаньне адрасуйце яму".

Пётар Міклашэвіч сёньня дакладвае журналістам аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў Беларусі ў 2010 годзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG