Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына не пусьціла чарговых беларускіх міністраў


Арганізатары міжнароднай сельскагаспадарчай выставы "Зялёны тыдзень-2011" у Бэрліне адклікалі сваё запрашэньне на ўдзел у выставе першага намесьніка міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Надзеі Каткавец, паведамляе агенцтва Delfi.

Выстава, якая праходзіць у Бэрліне з 21 па 30 студзеня, зьяўляецца найбуйнейшым сусьветным форумам у галіне сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасьці.

Беларускі МЗС назваў гэты крок арганізатараў канфэрэнцыі "спробай быць сьвяцей за папу рымскага".

Раней нямецкі бок таксама ануляваў запрашэньні міністру эканомікі Мікалаю Снапкову і міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву на штогадовую Мюнхэнскую канфэрэнцыю ў пытаньнях бясьпекі, якая пройдзе 4-6 лютага.
XS
SM
MD
LG