Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Стартуе Давоскі форум


У швайцарскім курортным горадзе Давос сёньня адкрываецца чарговая сэсія Сусьветнага эканамічнага форуму.

У сустрэчы бяруць удзел больш за дзьве з паловай тысячы палітыкаў, бізнэсоўцаў і грамадзкіх дзеячоў са 100 краін. Сярод іх – 35 лідэраў дзяржаў, у тым ліку прэзыдэнты Расеі і Францыі Дзьмітрый Мядзьведзеў і Нікаля Сарказі, а таксама канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель.

Мядзьведзеў адтэрмінаваў сваё прыбыцьцё ў Давос у сувязі з тэрактам на маскоўскім лётнішчы.
XS
SM
MD
LG