Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама зьвярнуўся да нацыі і Кангрэсу


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў са штогадовым зваротам да кангрэсу і нацыі, у якім заявіў, што амэрыканцы перажываюць пераломны момант у сваёй гісторыі, падобны да таго, які наступіў у 1957 годзе, калі Савецкі Саюз апярэдзіў Амэрыку з запускам першага штучнага спадарожніка зямлі.

Абама патлумачыў, што цяпер Амэрыка павінна зьдзейсьніць аналягічны інавацыйны рывок, як і ў 1957 годзе.

Што да замежнапалітычнай тэматыкі, лідэр ЗША нагадаў, што сьвет болей не зьяўляецца падзеленым на Ўсход і Захад і падкрэсьліў важнасьць пашырэньня і паглыбленьня міжнародных сувязяў і саюзаў. У якасьці посьпехаў сваёй Адміністрацыі, Абама згадаў перазагрузку дачыненьняў з Расеяй, пашырэньне старых саюзаў у Азіі і стварэньне новых – як, дапрыкладу, зь Індыяй.

Прэзыдэнт ЗША павітаў незалежнасьць Паўднёвага Судану і рэвалюцыю ў Тунісе. Ён паабяцаў, што вайна ў Іраку набліжаецца да завяршэньня, і пацьвердзіў, што вывад амэрыканскіх войскаў з Аўганістану пачнецца сёлета ў ліпені.
XS
SM
MD
LG