Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Танкачова: Чальцы камітэту ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі


Алена Танкачова (зьлева), Юрась Чавусаў і Дзіна Шаўцова на прэс-кафэрэнцыі грамадзкай арганізацыі "Праваабарончы альянс" (архіўны здымак)

Алена Танкачова (зьлева), Юрась Чавусаў і Дзіна Шаўцова на прэс-кафэрэнцыі грамадзкай арганізацыі "Праваабарончы альянс" (архіўны здымак)

У Жэнэве праходзіць 48-я сэсія Камітэту ААН у пытаньнях ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі адносна жанчын. На ёй з рэзкай крытыкай рэпрэсіяў у Беларусі, у тым ліку супраць жанчын, выступіла беларуская праваабаронца Алена Танкачова.

Абламейка: Алена, раскажыце, калі ласка, для нашых слухачоў пра зьмест свайго выступу.

Танкачова: Я казала ня столькі пра саму альтэрнатыўную справаздачу, а выкарыстоўвала магчымасьць свайго выступу, каб сказаць камітэту пра той агульны гарамадзка-палітычны кантэкст, у якім Беларусь знаходзіцца сёньня. Па пэрыяду "мірнага" часу 2007 году, пэрыяду як бы "лібэралізацыі" рабіць высновы абсалютна бессэнсоўна. Рэкамэндацыі павінны быць такімі, якія павінны адпавядаць сёньняшняму стану гарамадзка-палітычнага працэсу ў беларускім грамадзтве. Я казала, вядома, пра падзеі 19 сьнежня, я казала пра затрыманьні. Я казала пра гэта максымальна падрабязна. Па тое, што на сёньняшні дзень у турме КДБ утрымліваецца 3 жанчыны-палітзьняволеныя.

Абламейка: Як ён быў успрыняты?

Танкачова: Я была вельмі ўражаная рэакцыяй чальцоў камітэту. Бо практычна на 20 хвілін давялося працягнуць пасяджэньне з-за таго аб'ёму і колькасьці пытаньняў, якія ўзьніклі ў чальцоў камітэту. Пытаньні былі нагэтулькі якасныя і дакладныя, што надзвычай рэдка здараецца падчас падобных абмеркаваньняў. Гэта сьведчыць пра тое, што чальцы камітэту ўважліва сочаць за падзеямі, што адбываюцца ў Беларусі, яны ня толькі інфармаваныя пра яе, ім ёсьць да яе клопат.

Абламейка: Якая наогул сытуацыю і кан’юнктура ў Жэнэве што да беларускага пытаньня. Чым можа скончыцца справа – нейкім дакумэнтам?

Танкачова: Справаздача ўраду абавязкова скончыцца рэкамэндацыямі камітэту. Рэкамэндацыі камітэту будуць вынікаць з трох крыніцаў: справаздача ўраду, альтэрнатыўная справаздача, якую прадставілі грамадзкія арганізацыі, самі ацэнкі камітэту.

Слухаць гутарку цалкам:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG