Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыўрадавыя пратэсты ў Эгіпце: 3 забітых


У Эгіпце, паводле апошніх зьвестак, тры чалавекі загінулі сёньня ў выніку сутыкненьняў паліцыі з удзельнікамі антыўрадавых дэманстрацыяў. Двое загіблых – дэманстранты, адзін – паліцыянт.

Тысячы дэманстрантаў патрабавалі палітычных і эканамічных рэформаў і сыходу прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які кіруе краінай 30 гадоў.

У Каіры, Александрыі і некалькіх іншых гарадах Эгіпту на вуліцы выйшлі як найменей 20 тысяч чалавек.

Экспэрты адзначаюць, што туніская рэвалюцыя спрыяла актывізацыі апазыцыйных рухаў у многіх арабскіх краінах.

Значную ролю ў цяперашніх пратэстах адыгралі сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце. Доступ да адной зь іх – Twitter, -- у Эгіпце быў у аўторак увечары заблякаваны.
XS
SM
MD
LG