Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПАРЭ заклікала расьсьледаваць інфармацыю аб Тачы


Сёньня справаздача аб косаўскім прэм'еры, якую падрыхтаваў швайцарскі сэнатар Дзік Марці, абмяркоўвалася на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры. Зьявіліся новыя матэрыялы адносна крымінальнага мінулага дзейнага прэм'ер-міністра Косава Хашыма Тачы. ПАРЭ прыняла рэзалюцыю па выніках справаздачы і запатрабавала “сур’ёзных расьсьледаваньняў” справы.

Паводле дакумэнтаў, Хашым Тачы ачольваў найбуйнейшы крымінальны клан у Косаве, які напрыканцы 1990-х гадоў займаўся кантрабандай наркотыкаў і незаконным гандлем чалавечымі ворганамі.

У брытанскай газэце Guardian сёньня апублікаваныя матэр’ялы, якія пацьверджаюць падозраньні. Цытуюцца, ў прыватнасьці, сакрэтныя тэлеграмы міратворцаў НАТО ў Косаве, у якіх Тачы наўпрост згадваецца як крымінальны лідэр.

Урад Косава заявіў, што абвінавачаньні беспадстаўныя.
XS
SM
MD
LG