Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку тэрактаў у Пакістане загінулі 14 чалавек


Ахвярамі выбуху ў пакістанскім горадзе Лахор сёньня сталі як найменей 13 чалавек, і яшчэ больш як 50 – параненыя.

Паводле дадзеных сьледства, выбуховае прыстасаваньне прывёў у дзеяньне нападнік-самагубца, якому было 13-гадоў. Ён зрабіў гэта, калі паліцыянты спрабавалі праверыць яго. Напад учынены непадалёк ад групы мусульман-шыітаў, якія бралі удзел у рэлігійнай цырымоніі з нагоды 40-га дня ад сьмерці імама Хусэйна.

Яшчэ адзін тэракт сёньня ўчынены ў найбуйнейшым горадзе Пакістану – Карачы, дзе нападнік-самагубца накіраваў свой матацыкл на паліцэйскую машыну. У выніку нападу адзін паліцыянт загінуў, двое параненыя.
XS
SM
MD
LG