Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прызначаны новы прэм'ер Лібану


Новым прэм’ер-міністрам Лібану прызначаны суніцкі мільярдэр Наджыб Мікаці.

Ён мае падтрымку большай часткі дэпутатаў лібанскага парлямэнту – у тым ліку прадстаўнікоў шыіцкай радыкальнай групоўкі “Хэзбалах”.

Два тыдні таму “Хэзбалах” і яго саюзьнікі справакавалі ўрадавы крызіс, у выніку якога сышоў у адстаўку празаходні кабінэт міністраў.

Раней ЗША выказалі “вялікую заклапочанасьць” адносна таго, што ў лібанскім урадзе дамінуе “Хэзбалах”, зьвязаны з Іранам.
XS
SM
MD
LG