Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папярэджаньне мінінфармацыі за беларускія вершы


Аляксей Белы

Аляксей Белы

Як паведамляе служба маніторынгу ГА "БАЖ" Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджаньне заснавальніку рэгіянальнай газэты «Планета М» — ТАА "Выдавецкаму дому "Інтэкс-прэс".

Дакумэнт ад 24 студзеня падпісала першая намесьніца міністра Лілія Ананіч.

Прэтэнзіі палягаюць у тым, што заснавальнік газэты «Планета М» не паведаміў Мінінфармацыі пра зьмяненьне спэцыялізацыі газэты з «масава-палітычнай і для вольнага часу» на «літаратурна-мастацкую», а таксама пра зьмену мовы газэты — з «расейскай і беларускай» на «беларускую». Указаныя парушэньні прапанавана зьліквідаваць у 10-дзённы тэрмін.

Нумар, які прыцягнуў увагу Мінінфармацыі, быў выдадзены 10 сьнежня 2010 года. У ім былі надрукаваныя вершы баранавіцкага паэта, сябра «БАЖ» і галоўнага рэдактара газэт «Ганцавіцкі час» і «Нясвіжскі час» Аляксея Белага.

Папярэджаньне выклікала неразуменьне ў рэдакцыі: чаму паэзію нельга разглядаць як матэрыялы «для вольнага часу»?

Перабольшанай палічылі і прэтэнзію наконт мовы: у газэце надрукавалі вершы беларускага паэта, і яна выйшла на беларускай мове, але ў «шапцы» і выходных дадзеных усё напісана па-руску. У рэдакцыі лічаць, што мовы выданьня — гэта тыя мовы, на якіх могуць публікавацца матэрыялы, а не тыя, якія абавязкова выкарыстоўваць у кожным выпуску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG