Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў, што налічаная сярэдняя заработная плата склала ў сьнежні 2010 году 1 595873 рубля (532 $), паведамляе "Інтэрфакс".

Такім чынам паводле мінстату Аляксандар Лукашэнка выканаў сваё абяцаньне, якое ён даў у 2006 годзе на трэцім усебеларускім сходзе, што да канца 2010 году сярэдні заробак дасягне 500 даляраў.

Варта адзначыць, што яшчэ ў лістападзе летась ён складаў 1428337 рублеў. Паводле мінстата за 2010 год рэальны (з улікам інфляцыі) сярэдні заробак вырас на 15%, пры гэтым толькі ў лістападзе-сьнежні быў зафіксаваны рост на 10.7%.

Міжнародныя фінансавыя інстытуцыі крытыкавалі палітыку фарсіраваньня росту рэальных заробкаў у Беларусі, выказваючы перасьцярогі, што гэта можа прывесьці да кепскіх эканамічных наступстваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG