Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будаўніцтва АЭС у Беларусі пачнецца ў верасьні, паведаміў кіраўнік "Росатома" Сяргей Кірыенка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам.

Кірыенка сказаў, што міжурадавае пагадненьне аб будаўніцтве АЭС можа быць падпісана да канца лютага — пачатку сакавіка на пасяджэньні саюзнага Саўміна ў Менску.

Будаўніцтва абыдзецца ў 6—7 мільярдаў даляраў, перадае РИА Новости.

Беларусь і Расея плянуюць у кантракце аб будаўніцтве беларускай АЭС вызначыць у якасьці тэрміну ўводу першага энэргаблёка 2017 год, але разьлічваюць на максымальнае паскарэньне будаўніцтва АЭС.

Пра гэта паведаміў кіраўнік дзяржкарпарацыі "Росатом" Сяргей Кірыенка ў Менску падчас сустрэчы зь першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Ўладзімірам Сямашкам, перадае Інтэрфакс.

Сяргей Кірыенка адзначыў, што ў "кантракце мы пішам 2017 год", але бакі будуць шукаць магчымасьці, каб скараціць тэрміны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG