Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскай актывісткай цікавіцца міліцыя


Вольга Шпакоўская, даўняя актывістка дэмакратычнага руху Віцебску, прадстаўніца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), распавяла пра дзіўны візыт міліцыянта да яе ў кватэру.

Паводле спадарыні Шпакоўскай, супрацоўнік міліцыі завітаў да яе, каб задаць адзінае пытаньне: "Чаму вы не працуеце?" Назваць сябе гэты чалавек адмовіўся, але прадэманстраваў, што ведае пра віцебскую апазыцыянэрку даволі шмат.

Візыт супрацоўніка міліцыі, якога яна адмовілася ўпусьціць у кватэру, Вольга Шпакоўская зьвязвае са сваім удзелам у выбарчай кампаніі. Актывістка была назіральніцай на выбарчым участку і зафіксавала некалькі парушэньняў заканадаўства.

Раней спадарыня Шпакоўская працавала гандляркай на адным зь віцебскіх кірмашоў, але міліцыянта цікавіла, чаму яна ня робіць на дзяржаўнай працы. Патлумачыўшы, што матэрыяльна сям’ю забясьпечвае яе муж, Вольга Шпакоўская выказала думку, што з дапамогай міліцыі цяпер шукаюць розных зачэпак, каб стварыць праблемы на працы або паспрыяць звальненьню найбольш актыўных апазыцыянэраў. Супрацоўнік міліцыі ў адказ прамаўчаў.

На думку віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава, трэба патрабаваць пакараньня супрацоўнікаў міліцыі за падобныя візыты. Ён параіў Вользе Шпакоўскай напісаць скаргу ў райаддзел міліцыі, бо той, хто да яе прыходзіў, нават не прадставіўся, ня кажучы ўжо пра дзіўную тэму размовы з актывісткай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG