Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СЬНЕЖНА...


...і ветрана. Тэмпэратура: -8 – -2 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя "Аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе. Пачатак а 11.00. А потым, а 12.30, прэс-канфэрэнцыя на тэму "Вынікі працы органаў унутраных справаў у Рэспубліцы Беларусь у 2010 годзе".

Міжнародны фэстываль жывой музыкі "Emergenza" ў клюбе "Рэактар". Пачатак а 19.00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Давосе ў Швэйцарыі пачынаецца пяцідзённы Сусьветны эканамічны форум.

У Брусэлі пасяджэньне Рады НАТО-Расея на ўзроўні амбасадараў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1921 нарадзіўся Акіё Марыта (пам. 1999), заснавальнік японскай карпарацыі "Sony", гандлёвая марка якой сталася сымбалем і эталёнам якаснасьці японскіх прамысловых вырабаў ва ўсім сьвеце.

У 1961 нарадзіўся знакаміты канадзкі хакеіст Уэйн Грэцкі, продкі якога паходзілі зь Беларусі.

У 1990 Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў закон аб мовах, які надаў беларускай мове статус дзяржаўнай.

У 1994 памёр беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Алесь Адамовіч (нар. 1927).

У 2003 памёр беларускі музыкант Уладзімер Мулявін, заснавальнік і кіраўнік гурту "Песьняры" (нар. 1941).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень мытніка.

Дзень Аўстраліі.

Дзень Рэспублікі ў Індыі.

МІНУС 365:


Вера Рыч: Do not forget, with good intent, speak quietly of me


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ня бойцеся зрабіць памылку. Але не рабіце гэтай самай памылкі двойчы".

Акіё Марыта
XS
SM
MD
LG