Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія НПЗ чакаюць, што нафту пусьцяць увечары


Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы 25 студзеня пачалі заключаць кантракты з расейскімі нафтавымі кампаніямі на пастаўкі нафты.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу прадстаўнік аднаго зь беларускіх НПЗ. Маўляў, "заводы сёньня раніцай атрымалі" адмашку "заключаць кантракты з расейскімі нафтавымі кампаніямі". Аднак "кантракты заключаюцца толькі на аб'ём паставак. Умоў, на якіх кантракты падпісваюцца, мы ня ведаем".

Суразмоўца агенцтва дадаў, што "паколькі кантракты заключаюцца і аб'ёмы ўжо ясныя, прапампоўка нафты пачнецца ў самы бліжэйшы час. Гэта залежыць ужо ад расейскай "Транснафты". Паводле нашых разьлікаў, нафта пачне паступаць на Мазырскі НПЗ ужо да вечара сёньняшняга дня".

Пра магчымасьць аднаўленьня сёньня вечарам паставак расейскай нафты заявіў і прэс-прадстаўнік расейскай "Транснефти" Ігар Дзёмін, які сказаў РИА "Новости", што расейскі і беларускі бакі паразумеліся наконт цаны паставак. Дзёмін аднак не паведаміў гэтай цаны.

На Мазырскім НПЗ паведамілі, што плянуюць заключыць кантракты з расейскімі кампаніямі на пастаўку 180 тысяч тон нафты.

У "Транснефти" чакаюць, што працэс заключэньня кантрактаў паміж расейскімі нафтавымі кампаніямі і беларускімі НПЗ на пастаўку расейскай нафты ў Беларусь будзе завершаны да канца гэтага дня. Пастаўкі нафты могуць пачацца, як толькі "Транснафта" атрымае дакумэнты аб заключэнні кантрактаў, перадае "Інтэрфакс".

У Менску паведамляюць, што Беларусь фактычна падпісала з Расеяй сумесны нафтавы балянс на імпарт у 2011 годзе 21 млн. 680 тыс. тон нафты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG