Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла папярэджаньне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Паводле лідэра партыі Анатоля Сідарэвіча, "прычынай стала нескліканьне зьезду партыі ў пэрыяд да 3 жніўня 2010 году. І другая прычына — тая, што пасьля таго як Міністэрства юстыцыі прызнала зьезд 10 кастрычніка нелегітымным, Цэнтральны камітэт не прызначыў новай даты зьезду. Аднак ЦК прызначыў гэтую дату зьезду 23 студзеня".

ХІІІ партыйны зьезд вырашана правесьці 15 траўня 2011 году. Сярод іншага, зьезд прыме зьмяненьні і дапаўненьні ў Статут БСДП, а таксама правядзе выбары кіраўніцтва партыі: старшыні, першага намесьніка і намесьнікаў старшыні БСДП, сяброў Цэнтральнага камітэту.
XS
SM
MD
LG