Лінкі ўнівэрсальнага доступу



Прапануем вашай увазе
выступ украінскага драматурга Ганны Яблонскай у рамках акцыі ў абарону Ўладзімера Някляева, у абарону тых, хто цяпер за кратамі ў Беларусі і ў Расеі. Ганна загінула 24 студзеня ў выніку тэракту ў Маскве.

Калі ня жыць ва Ўкраіне, Беларусі ці Расеі, то немагчыма ставіцца да яе кіраўнікоў інакш, як да герояў коміксаў.

Лічыце самі, ці можа быць гэта праўдай, а не выдумкай сцэнарыста сярэдняй рукі, перакормленага галівудзкімі штампамі і да таго ж з поўнай адсутнасьцю пачуцьця гумару.

Пахан, Старшыня калгасу і Чэкіст кіруюць магутнымі плянэтамі, населенымі лепшымі істотамі ў Сусьвеце? Бязглузьдзіца, штамп, сюжэт высмактаны з пальца, у злачынцах няма нічога жывога. Зло заўсёды карыкатурна. Дабро заўсёды невыразна.

Далей. (Ну бязглузьдзіца !) Насельніцтвы гэтых плянэтаў не спрабуюць супраціўляцца, дакладней іх супраціў носіць надзвычай гераічна-ахвярны характар і не дай Бог ня мае на мэце рэальна зьмяніць абстаноўку на плянэце.

Адзінокія бяззбройныя бунты арганізаваны гэтак, каб воінам цемры было максымальна камфортна зьбіць усіх жадаючых, пасадзіць іх у турмы, а потым яшчэ галоў пятнаццаць зьдзекавацца зь іх у судзе, выдумваючы новыя і новыя абвінавачаньні.

Пры гэтым галяктычная супольнасьць, у асобах седабародых старцаў з пранікліва дэмакратычнымі вачыма, пальцамі адной рукі паказваюць дыктатарам ну-ну-ну и ай-ай-ай, а пальцамі другой гладзяць іх па яйках, спрабуючы выгандляваць выгадны кантракт на крыптаніт да іншыя карысныя выкапні.

Чым скончыцца гэты захапляльны комікс вядома толькі рэдактару і ўсяму астатняму сьвету, мы ж зь нецярплівасьцю чакаем новых выпускаў, каб чарговым разам мець магчымасьць мэлядраматычна ўскінуць рукі са словамі: "Ну а я што магу зрабіць?!!"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG