Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску зноў судзяць за бел-чырвона-белы сьцяг


Барыс Хамайда
Барыс Хамайда
У Чыгуначны райсуд выкліканы Барыс Хамайда, якога 3-га студзеня міліцыянты затрымалі ў цэнтры Віцебску зь бел-чырвона-белым сьцягам. Апазыцыянэр пасьпеў толькі яго разгарнуць — і да яго адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Пачатак судовага пасяджэньня — у 15.30. Разьбіраць справу Барыса Хамайды будзе судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Алена Цыганкова. Адразу пасьля затрыманьня 3-га студзеня яна адмовілася судзіць апазыцыянэра і адправіла складзены міліцыянтамі пратакол на дапрацоўку. Бо супрацоўнікі міліцыі не пазначылі, што за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў — а менавіта ў гэтым вінавацяць спадара Хамайду — ён быў затрыманы ўжо не ўпершыню.

Затрыманьне Барыса Хамайды адбылося ў той самы дзень, калі ён абвясьціў бестэрміновую акцыю "2011 год — год нацыянальнага сьцяга", прысьвечаную 20-годзьдзю беларускай незалежнасьці. Апазыцыянэр зьбіраўся пэрыядычна выходзіць пад нацыянальным сьцягам да так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна, але першая ж спроба скончылася затрыманьнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG