Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША зьменшаць дапамогу Беларусі


У 2011 годзе ЗША плянуюць выдзеліць Беларусі 14 мільёнаў даляраў дапамогі. Пра гэта паведаміў у панядзелак сайт дзяржаўнай дапамогі ЗША замежным дзяржавам. Зь іх 9 будзе выдаткавана на разьвіцьцё дэмакратыі, правоў чалавека і кіраваньне.

Летась Беларусь атрымала 15 мільёнаў даляраў фінансаваньня, зь якіх на дэмакратыю было выдзелена больш за 10.

Для параўнаньня, штогадовую дапамогу Ўкраіне Вашынгтон, наадварот, павялічыў да 124,4 мільёнаў даляраў. Летась Украіна атрымала ад ЗША 123,1 мільёнаў даляраў, у 2009 годзе – 99,4 мільёнаў.

У паведамленьні тлумачыцца, што "галоўная мэта дапамогі ЗША Ўкраіне – падтрымка дэмакратычнай, квітнеючай і бясьпечнай Украіны, цалкам інтэграванай у эўраатлянтычную супольнасьць".
XS
SM
MD
LG