Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Карымаў сустрэўся зь лідэрамі НАТО і ЭЗ


Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў сустрэўся ў Брусэлі зь кіраўніцтвам Эўразьвязу і НАТО.

Па выніках перамоваў з ачольнікам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, бакі падпісалі мэмарандум аб супрацоўніцтве ў галіне энэргетыкі.

На сустрэчы з Генэральным сакратаром НАТО Андэрсам Фог Размусэнам абмяркоўваліся пэрспэктывы ўзаемадзеяньня Ўзбэкістану з Паўночнаатлянтычным альянсам, у прыватнасьці – ў памежным з Узбэкістанам Аўганістане.

Праваабаронцы скрытыкавалі рашэньне лідэраў ЭЗ і НАТО сустрэцца з прэзыдэнтам Узбэкістану, указваючы на шматлікія парушэньні правоў чалавека ў гэтай краіне.
XS
SM
MD
LG