Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Увесь дзень хмарна, тэмпэратура –8 - -10 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск, пачатак працы (да 2 лютага ) місіі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), місія прыбудзе з мэтай карэкціроўкі макраэканамічнага прагнозу для Беларусі з улікам пагадненьняў па Адзінай эканамічнай прасторы і цэнаў на нафту

Менск, прэсавая канфэрэнцыя старшыні Вярхоўнага суду Віктара Камянкова

Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры прэсавая канфэрэнцыя намесьніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Сяргея Барысюка

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Масква, разгляд у Дзярждуме ў трэцім і апошнім пытаньні дамовы аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў

Вашынгтон, прэзыдэнт Барак Абама выступіць са штогадовым зваротам да нацыі

Страсбур, на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы – разгляд пытаньня аб незаконным продажы чалавечых арганаў з Косава

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1554: Заснаваны горад Сан-Паўлу (Бразылія)
1831: Польскі сойм абвясьціў пра скіданьне расійскага цара Мікалая І з польскага стальца
1924: У францускім альпійскім гарадку Шамані пачаліся першыя зімовыя Алімпійскія гульні
1955: Апублікаваны ўказ прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР “Аб спыненьні стану вайны зь Нямеччынай”
1972: У Менску нарадзіўся мільённы жыхар
2004: Міхаіл Саакашвілі заступіў на пасаду прэзыдэнта Грузіі

Нарадзіліся:

1759: Роберт Бёрнс, шатляндскі паэт (пам. 21.7.1796)
1804: Антон Адынец, паэт, перакладчык, мэмуарыст, выдавец
1844: Кацярына Брэшка-Брэшкоўская, ураджэнка Віцебскай губэрніі, “бабуля рускай рэвалюцыі”, расейская рэвалюцыянэрка, першая жанчына-палікатаржанка, сябра ЦК партыі эсэраў і баявой арганізацыі гэтай партыі
1869: Адам Гурыновіч, беларускі паэт
1874: Вільям Сомэрсэт Моэм, англійскі пісьменьнік (пам. 16.12.1965)
1882: Вірджынія Вульф, англійская пісьменьніца
1917: Ільля Прыгожын, бэльгійскі фізык, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі
1928: Эдуард Шэварнадзэ, савецкі і грузінскі палітык, прэзыдэнт Грузіі (1995-2003)
1938: Уладзімір Высоцкі, рускі бард, паэт і актор (пам. 25.7.1980)

Памерлі:

1938: Тамаш Грыб, беларускі грамадзкі, палітычны і культурны дзеяч (нар. 19.3.1895)
1947: Аль Капонэ, амэрыканскі гангстэр (нар. 17.1.1899)

Ёсьць нагода:


Беларусь, Казахстан, Расея, Украіна – Дзень студэнцтва (Тацьцянін дзень)

МІНУС 365:


Гаіцяне — гэта мы

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


У жыцьця ёсьць забаўная якасьць: калі вы адхіляеце ўсё, акрамя найлепшага, вы вельмі часта яго атрымліваеце.

Вільям Сомэрсэт Моэм
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG