Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы аўганскі парлямэнт пачне працу 26 студзеня


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай сёньня заявіў, што першая сэсія парлямэнту новага скліканьня пачнецца 26 студзеня.

На мінулым тыдні кіраўнік Аўганістану заяўляў, што перанясе пачатак сэсіі на месяц, каб даць магчымасьць расьледаваць праверку паведамленьняў пра парушэньні ў часе выбараў. Гэта выклікала нэгатыўную ацэнку дэпутатаў, якія заявілі, што пачнуць сэсію незалежна ад распараджэньня прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG