Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія лідэры асудзілі тэракт у Маскве


Заходнія лідэры асудзілі тэракт, які быў зьдзейсьнены сёньня ў маскоўскім аэрапорце “Дамадзедава”.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн выказаў салідарнасьць краінаў Паўночнаатлянтычнага саюзу з кіраўніцтвам Расеі і падкрэсьліў неабходнасьць больш шчыльнага супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам.

Кіраўнік Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк адзначыў, што падтрымлівае расейцаў, якія сутыкнуліся з новай трагедыяй.

Францыя і Нямеччына назвалі тэракт “жорсткім і варварскім” злачынствам.
XS
SM
MD
LG