Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран гатовы да перамоваў у справе ядзернай праграмы


Іранскія ўлады заявілі, што гатовыя да далейшага абмеркаваньня сваёй ядзернай праграмы з прадстаўнікамі шасьці сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН. Выступаючы перад жыхарамі гораду Рэшт, прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад заявіў:

“Калі абодва бакі, якія бяруць удзел ў перамовах, будуць дзейнічаць у межах закону і ў адпаведнасьці з прынцыпамі справядлівасьці і павагі пазыцыі субяседнікаў, дык можна спадзявацца, што на наступных сустрэчах будуць дасягнутыя станоўчыя вынікі”.

У суботу ў Стамбуле безвынікова завяршыліся перамовы “групы шасьці” з іранскай дэлегацыяй. Іран ізноў адказаў адмовай на заклік спыніць працы па ўзбагачэньню ўрану, якія, як лічаць заходнія краіны, могуць прывесьці да авалоданьня Іранам ядзернай зброяй. Іран сьцьвярджае, што ядзерная праграма мае выключна мірны характар.
XS
SM
MD
LG