Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Маскве: дзясяткі людзей загінулі


У Маскве, у залі прылётаў міжнародных рэйсаў аэрапорта "Дамадзедава" адбыўся выбух. Ёсьць ахвяры. Паведамляецца, што 35 чалавек загінула. Больш як 100 чалавек параненыя, зь іх 35 знаходзяцца ў цяжкім стане.

З-за моцнага задымленьня цяжка вызначыць дакладную колькасьць пацярпелых. На месца трагедыі выехалі каля 50 машын "хуткай дапамогі".







Як паведамілі Радыё Свабода ў Фэдэральным мэдыка-біялягічным агенцтве, да "Дамадзедава" выехалі пяць спэцыялізаваных брыгад зь пяці шпіталёў.

Выбух адбыўся ў зоне выдачы багажу. Згодна табло прылётаў "Дамадзедава", ад 15 гадзін дня ў аэрапорце зрабілі пасадку міжнародныя рэйсы з Каіру (у 15:07), з Токіё (15:18), Дзюсэльдорфу (15:52), Лёндану (16:35), Хашыміну (16:49). Выбух адбыўся ў 16: 37.

Некалькі рэйсаў, якія павінны былі прызямліцца ў "Дамадзедава", затрымліваюцца. Час затрымкі афіцыйна не паведамляецца. Між тым аэрапорт "Унукава" паведамляе, што гатовы прыняць рэйсы, якія ня могуць прызямліцца ў "Дамадзедаве". "Унукава" працуе ў рэжыме пагрозы тэракту. Аб сваёй гатоўнасьці прыняць Дамадзедаўскія рэйсы паведаміў і аэрапорце "Шарамецева".

Відавочцы паведамляюць у "Твітэры", што ў залі – смурод гары, гучная сувязь аэрапорта маўчыць.

Паводле папярэдніх дадзеных, тэракт зьдзейсьніў сьмяротнік. Магутнасьць выбуху, магчыма, да 5 кг у тратылавым эквіваленце.

Між тым, у "Твітэры" людзі прапануюць неадкладна паехаць у "Дамадзедава" на асабістым транспарце, каб дапамагчы развозіць пасажыраў аэрапорта па хатах. Паведамляецца, што таксісты сьпяшаюцца нажыцца на няшчасьці і ўзьнімаюць кошты. называюць сумы да 20 тысяч рублёў.

Прэзыдэнт РФ Дзьмітры Мядзьведзеў праводзіць экстранную нараду ў сувязі з тэрактам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG