Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Томас Мялія, чый візыт у Менск працягнецца да 25 студзеня, сустрэўся з кіраўніцтвам праваабарончага цэнтру "Вясна".

Яго цікавіла сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пасьля 19 сьнежня.

Праваабаронцы распавялі Томасу Мэлія пра ціск на сваякоў вязьняў КДБ і на іх адвакатаў.

Юрыст Валянцін Стэфановіч адзначыў, што палітвязьні абсалютна безабаронныя, зь імі ня могуць сустрэцца ні сваякі, ні адвакаты, іх стан здароўя застаецца невядомы. Фактычна "вакол гэтых людзей штучна створаны ўладамі інфармацыйны вакуўм з мэтай застрашваньня".

"Мы распавялі пра хвалю рэпрэсій, якая не спыняецца. Зараз выразна бачна, што крымінальная справа аб масавых беспарадках мае на мэце толькі адно: ціск на грамадзтва, яго запалохваньне".
XS
SM
MD
LG