Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Таджыкістан: моцны землятрус


У Таджыкістане, у гарах Паміру, у панядзелак адбыўся землятрус магнітудай 6,1. Паводле дадзеных амэрыканскай геалягічнай службы, эпіцэнтар знаходзіўся на адлегласьці 106 кілямэтраў на паўднёвы захад ад возера Каракуль. Штуршкі адчуваліся ў сталіцы краіны Душанбэ. Штуршкі таксама адчулі і жыхары некалькіх абласьцей Кіргізстану.
Паведамленьні пра ахвяры пакуль не паступалі.
XS
SM
MD
LG