Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жук сярод мурашак


“Вот и Президент – далеко от людей, очень далеко, в групе приближенных. Он доволен народом, который отвечает благодарностью на неусыпные его заботы.
Сеньор, сеньор, земля и небо полнятся славой твоей! Дамы чувствуют приближение любимца богов. Жирные священнослужители кадят ему фимиам.(...)При виде воскресшего Перикла облизываются журналисты, иностранные и свои. Сеньор, сеньор, земля и небо полнятся славой твоей!”


М.А.Астурыяс, “Сеньор Президент”.


Калі гэта напісана? Пра каго? Ніводзін народ не застрахаваны ад бацылы дыктатуры. Яна можа завесьціся дзе заўгодна – і ў Лацінскай Амэрыцы (Астурыяс піша пра сваю радзіму – Гватэмалу), і ў Расеі, і ў Азіі, і ў сэрцы Эўропы. Яшчэ не вынайшлі засьцерагальнай вакцыны. Адна ёсьць прадпасылка для гэтай заразы: чорныя заводзяцца сярод шэрых.
Усе мы – драматургі свайго жыцьця. Самі пішам сцэнарыі, самі і рэжысёры, і выканаўцы галоўных роляў. Тры ў адным. А роляў у кожнага – не пералічыць! Адзін выдатна іграе ролю паважлівага сына, затое муж – ніякі і сваю сям’ю ўладкаваць не можа. Або начальнік – так сабе, аднак яго цэняць і любяць у якасьці падначаленага. Добра, калі мы лёгка пераходзім з аднае ролі ў другую. Горш, калі адна пачынае дамінаваць над астатнімі, калі чалавек з ёй зжываецца намёртва і сябе ў іншай ужо не ўяўляе.

Ну, напрыклад, возьмем ролю Вялікага Начальніка. З аднаго боку, яна сапраўды выключная, значная, адказная, з другога – часовая, бо абмежавана альбо законам (выбарная), альбо ўзростам (рана ці позна пойдзеш на пэнсію). У нашым выпадку гаворка ідзе пра ролю, якую загадана пісаць з вялікай літары: “Прэзыдэнт”. Гэта той выпадак, калі караля іграе сьвіта. Дык што ж атрымліваецца: 4 ці 8 гадоў пайграў на грамадзкай сцэне, сарваў аплядысмэнты, пакланіўся – і сыходзь?! Ды і яшчэ прабачэньня папрасі, як Ельцын. Як гэта “сыходзь”, калі ўся высокапастаўленая масоўка рэагуе не тое што на слова – на жэст, вырушэньне брывом, погляд, тон...

“Чаму ён не знойдзе сабе замену ў сваім бліжэйшым коле?” -- думаюць-гадаюць аналітыкі. Адказ просты: жук ва ўпор не заўважае мурашак. З пункту гледжаньня жука, гэта не вартыя ўвагі стварэньні, таму што дробныя.

Жук зьявіўся ў мурашніку выпадкова, пасьля доўгай зімы сацыяльнай утопіі. Але такая выпадковасьць лепш за любую заканамернасьць высьвеціла слабыя бакі мурашынага мэнталітэту: грамадзкую абыякавасьць, баязьлівасьць, бязьдзейснасьць, безадказнасьць перад будучыняй і дзецьмі.

Жук паставіў сабе на службу ўсе галоўныя мурашыныя інстытуты: суд і войска, парлямэнт і мытню. Стварыў спэцыяльныя сілавыя падразьдзяленьні для аховы сябе, любімага, забясьпечыў камфартабэльнымі міні-мурашнікамі сваіх служак. Адным словам – унёс раскол у мурашыныя шэрагі, разбэсьціў і разладзіў грамадзкі арганізм.

Жыхары лесу перш спрабавалі ўвайсьці з жуком у кантакт, а потым вырашылі, што будзе лепей абгарадзіць звар’яцелы мурашнік.

І тады на Вялікага Начальніка навальваецца страх. Вялікі страх. Не толькі перад народам – насамрэч ён ведае беларусам цану, бо – вобразна кажучы – ён тут жук у мурашніку
У краінах з разьвітымі дэмакратыямі ўсё даўно прапісана – які тэрмін можна займаць пасаду, што табе “па чыну” належыць з дзяржаўнай кішэні, а што праплочваеш са сваёй уласнай. У нас іншы выпадак: што прапісала бліжэйшая “абслуга”, тым і карыстайся. Зладжана ўсё так, адыграна тысячу разоў... П’яніць адчуваньне ўсясільнасьці: маеш права выганяць старых актораў, уводзіць на сцэну новых, накіроўваць ход дзеі, мяняць жанры (калі з сынам – гэта мэлядрама, калі спэцназ і аўтазакі – баявік). Тэлекамэры ловяць кожны твой рух. Можна караць і мілаваць, даваць волю злосьці і адпускацца. Тваё жаданьне становіцца Законам. А ўжо як пляскае публіка ў глядзельнай зале! (Няхай сабе і арганізаваная.) Аншляг... Авацыі... Пакратаеш аднойчы на твары залачоную маску, а яна, халера, не здымаецца. Прырасла!

Сярод трох шляхоў – эвалюцыі, інвалюцыі і таптаньня на месцы – беларусы, падобна, выбралі трэці. Якраз яго і называюць у нас “стабільнасьцю
І тады на Вялікага Начальніка навальваецца страх. Вялікі страх. Не толькі перад народам – насамрэч ён ведае беларусам цану, бо – вобразна кажучы – ён тут жук у мурашніку. Маніпуляваць былым савецкім насельніцтвам ня так і цяжка (на тое ёсьць “Зомбі-ТВ”). Складаней манэўраваць паміж іншымі амбітнымі гульцамі на сусьветным палітычным полі. Але і гэтая навука з гадамі засвоена, праверана практыкай. Страх паднімаецца аднекуль знутры – ліпкі, безназоўны. Можа, гэта страх перад самім сабой? Бо па-сапраўднаму бывае моташна, калі няма на каго абаперціся. Нельга ж абаперціся на балотную купіну... А ў бліжэйшым атачэньні, як яго ні мяняй, ні ператасоўвай, – ніякага супраціўленьня матэрыялу! Няма каманды таварышаў-аднадумцаў, няма ўвогуле каманды. Ніхто не заспрачаецца, не ў стане ўпоперак, не пачне адстойваць прынцыпы, не запатрабуе адстаўкі... Усе – згодны ці не – мусяць маўчаць, выконваць, падпарадкоўвацца... З-за аднаго гэтага хоць воўкам вый. Дзе той, з кім некалі на роўных біўся табурэткамі? Дзе ўвогуле ўсе, што спрыялі, дапамагалі, служылі, зь кім у лазьні венікам хвастаўся? Найбольш харызматычныя і небясьпечныя для яго ўлады проста пазьнікалі. Перасталі быць. “Не капай яму другому, самога закапаюць.” (Новая прыказка.)

Едучы з Эўропы напярэдадні рэфэрэндуму, па дарозе разьбіўся А.Майсеня. Неяк вельмі дарэчы, вельмі ж у час. Ці не гэтая “ўдача” натхніла выканаўцаў на новыя “подзьвігі”?

З жывых хто ў Расеі, хто яшчэ далей. Хто ня зьехаў, тым адпомсьціў за “здраду”: сядзяць цяпер у СІЗА, ім там шлункі допытамі выядаюць. Не пашанцавала кандыдатам з “адлігаю”, усе сястрыцы атрымалі па завушніцы – хто заклікаў на плошчу і хто не заклікаў, хто быў на ёй і хто не быў, хто жорстка крытыкаваў яго асабіста і хто пасьпяхова абышоў усе вострыя вуглы. Асьмялелі... Забыліся пра мінулыя выбары і Казуліна!

“Паводзь сябе нахабна”, – раз-пораз павучае герой аднаго з раманаў Стругацкіх. Нахабства – сьведчаньне сілы. Але што ёсьць сіла, не стрыманая інтэлектам і не асьвечаная духам?

Але рана ці позна спрацоўвае інстынкт самазахаваньня, і супольнасьць рашуча вызваляецца ад варожага яе прыродзе і духу прыхадня
Адкуль узяўся жук – мурашыная міталёгія трактуе па-рознаму. Адны кажуць, што ён на галовы зваліўся з неба і ўяўляе сабой заслужаную кару за грахі. Іншыя сьцьвярджаюць, што ён прарыў ход зьнізу, з самой апраметнай, і цяпер у тую адтуліну раз-пораз звальваюцца самыя неасьцярожныя з мурашоў. Цяпер увесь мурашнік у глыбокім трансе. Многія ўжо не спадзяюцца на свае сілы і моляцца, каб хто прыляцеў і выратаваў. Але, крый Бог, прыляціць яшчэ адзін жук...

Сярод трох шляхоў – эвалюцыі, інвалюцыі і таптаньня на месцы – беларусы, падобна, выбралі трэці. Якраз яго і называюць у нас “стабільнасьцю”. Жыцьцё паказвае, што і гэты тып сацыяльных паводзін абмежаваны ў часе. Пара выбіраць далейшы кірунак.

...Бегаюць, мітусяцца мурашкі, кожная робіць сваю невялікую, але патрэбную справу. Бесталковыя, на першы погляд, разрозьненыя... Але рана ці позна спрацоўвае інстынкт самазахаваньня, і супольнасьць рашуча вызваляецца ад варожага яе прыродзе і духу прыхадня. Цаной пакут і ахвяраў. Цаной выпрабаваньняў і бедаў. Любой цаной.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG