Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібан: Харыры ня пойдзе ва ўрад


Выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Лібану Саад Харыры заявіў, што ня ўвойдзе ва ўрад, які сфармавала апазыцыя на чале з шыіцкім ісламісцкім рухам "Хезбала".

На мінулым тыдні лідэр "Хезбалы" Хасан Насрала заявіў, што ні ягоная арганізацыя, ні іх саюзьнікі не падтрымаюць кандыдатуру Саада Харыры ў якасьці прэм'ер-міністра краіны.

Урадавы крызыс у Лібане наступіў пасьля таго, як раней у студзені 11 чальцоў ураду ад "Хезбалы" паведамілі пра сваю адстаўку.
XS
SM
MD
LG