Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: забітыя 14 талібаў


У Аўганістане ў выніку некалькіх апэрацыяў, праведзеных аўганскімі войскамі і сіламі НАТО, загінулі 14 меркаваных баевікоў. На ўсходзе Аўганістану ў выніку авіяўдараў, нанесеных сіламі НАТО, загінулі два лідэры мясцовых талібаў. Пра гэта паведамляецца ў распаўсюджанай сёньня заяве камандаваньня міжнародных сілаў у Аўганістане.

Мясцовыя ўлады паведамілі, што ў правінцыі Нангархар у нядзелю былі забітыя 12 талібаў і іхны лідэр Мула Анвар. Адзначаецца, што Анвар быў арганізатарам некалькіх нападаў на аўганскіх і замежных вайскоўцаў.

Кіраўніцтва міжнародных сілаў таксама паведамляе, што ў нядзелю ў правінцыі Лагар быў забіты Абдул Бары, які дапамагаў лідэрам баевікоў ў набыцьці зброі і аўтамабіляў.
XS
SM
MD
LG