Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Злучаныя Штаты Амэрыкі шукаюць магчымасьці паўплываць на сытуацыю ў Беларусі. Але як мне падаецца, у іх таксама ўзьніклі пэўныя цяжкасьці" – сказаў сёньня "Свабодзе" аналітык Андрэй Фёдараў.

Разам з некалькімі сваімі калегамі ён сустракаўся з намесьнікам памочніка Дзяржсакратара ЗША Томасам Мелія. Амэрыканскі чыноўнік, як ужо паведамляла "Свабода", знаходзіцца ў Менску ад 22 сьнежня.

Андрэй Фёдараў дадаў: "Сытуацыя ў Беларусі вельмі нестандартная. Але той факт, што ў Менск прысланы дыплямат даволі высокага роўню сьведчыць пра тое, што ЗША не пакінулі Беларусь па-за сваёй увагай. Дзіўна, праўда, што зь ім не пажадаў сустрэцца міністар замежных спраў Беларусі альбо хаця б яго намесьнік".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG