Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран: павесілі двух апазыцыянэраў


У Тэгеране cёньня павесілі двух палітычных актывістаў. Мясцовыя СМІ са спасылкай на пракуратуру іранскай сталіцы паведамілі, што Джафар Каземі і Махамад Алі Хаджагаі былі пакараныя cьмерцю паводле абвінавачваньня ў сувязях з апазыцыйнай групоўкай Арганізацыя маджахедаў іранскага народу і ва ўдзеле ў дэманстрацыях у 2009 годзе, накіраваных супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў.

У студзені летась быў пакараны сьмерцю адзін з сяброў названай групоўкі таксама паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да акцыяў пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх быў пераабраны Махмуд Ахмадзінежад.
XS
SM
MD
LG