Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Журналіста Генадзя Барбарыча папрасілі прайсьці ў бюро прапускоў КДБ.

Журналіст знаходзіўся ў клюбе імя Дзяржынскага, калі да яго падышоў чалавек, які не прадставіўся, узяў яго пашпарт і папрасіў прайсьці ў бюро прапускоў.

Генадзь Барбарыч паведаміў Беларускай асацыяцыі журналістаў па тэлефоне, што яго "запрасілі" на гутарку ў КДБ, калі ён у будынку дома культуры імя Дзяржынскага браў інтэрвію ў кагосьці са сваякоў вязьняў СІЗА. У яго забралі дакумэнты на праверку.

На гэты момант тэлефон журналіста не адказвае.

У клюб імя Дзяржынскага прыйшлі сваякі зьняволеных у СІЗА КДБ, каб перадаць перадачы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG