Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары Бэрлінскай аграпрамысловай выставы "Зялёны тыдзень" анулявалі запрашэньне для першага намесьніка міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Надзеі Каткавец.

"Сытуацыя даводзіцца да ўзроўню абсурду. Спрэчныя пытаньні па падзеях 19 сьнежня пачынаюць ўмешвацца ў пытаньні міжнароднага супрацоўніцтва ў сфэры харчовай бясьпекі і разьвіцьця сельскай гаспадаркі. Такое адчуваньне, што шэраг арганізатараў міжнародных канфэрэнцый жадаюць быць сьвяцей за папу рымскага", - завіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных БелаПАНу.

Міжнародная сельскагаспадарчая выстава "Зялёны тыдзень", якая праходзіць у Бэрліне з 21 па 30 студзеня, зьяўляецца найбуйнейшым сусьветным форумам у галіне сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасьці.

Раней было анулявана запрашэньне міністру замежных спраў Сяргею Мартынаву на штогадовую Мюнхенскую канфэрэнцыю па бясьпецы, а таксама запрашэньне міністру эканомікі Беларусі Мікалаю Снапкову.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG