Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За незалежнасьць Паўднёвага Судану – 105% выбарцаў


Частка бюлетэняў, пададзеных на рэфэрэндуме аб незалежнасьці Паўднёвага Судану зьмешчаная ў карантын з-за таго, што іх больш, чым зарэгістраваных выбарцаў. Прадстаўнік выбарчай камісіі паведаміў, што падлік вынікаў галасаваньня выявіў 105-працэнтную яўку.

Ён, аднак, падкрэсьліў, што праверка галасоў на праблемных участках ня зможа істотна паўплываць на вынік рэфэрэндуму. На гэты момант колькасьць жыхароў паўднёвых правінцыяў Судану, якія выказаліся за выдзяленьне ў незалежную краіну, ацэньваецца амаль на 99%.
XS
SM
MD
LG