Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хваляваньні ў Альбаніі


У Альбаніі апазыцыя заклікае да новых акцыяў пратэсту супраць карупцыі.

Лідэр Сацыялістыянай партыі Эдзі Рама прапанаваў выйсьці на мірную дэманстрацыю на наступным тыдні ў пятніцу, калі будзе роўна тыдзень ад часу разгону паліцыянтамі антыўрадавай дэманстрацыі ў сталіцы краіны Тыране.Тады ў выніку сутыкненьняў загінулі тры чалавекі, больш як 150 – параненыя.

Прэм’ер-міністар Альбаніі Салі Бэрыша заявіў, што не дапусьціць у краіне паўстаньня паводле туніскага сцэнару”. Мітынг прыхільнікаў прэм’ера заплянаваны на наступную сераду.

Эўразьвяз і ЗША заклікалі палітычных лідэраў Альбаніі не дапусьціць гвалту і паспрабаваць знайсьці кампраміс.
XS
SM
MD
LG