Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пакістане забіваюць журналістаў


Мінстар унутраных спраў Пакістану Рэхман Малік пацьвердзіў, што існуе сьпіс прысуджаных да сьмерці журналістаў з гораду Карачы.

Чуткі пра існаваньне такога сьпісу ў Пакістане перадаюцца ўжо доўгі час.

У мінулым годзе ў Пакістане былі забітыя 16 супрацоўнікаў смі, а ад пачатку гэтага году цягам апошніх двух тыдняў – яшчэ двое журналістаў.

У інтэрвію радыё Машааль міністар паведаміў пра арышт некалькіх падазраваных у забойстве вядомага журналіста Валі Хана Барбара.
XS
SM
MD
LG