Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына не верыць ізраільскай камісіі


Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што справаздача ізраільскай незалежнай камісіі аб “Флятыліі свабоды” “не вартая даверу”.

Паводле справаздачы камісіі, якая расьсьледавала дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў у дачыненьні да пасажыраў турэцкага карабля “Маві Мармара”, усё было зроблена адпаведна міжнароднаму праву.

Экспэрты камісіі заявілі, што іх высновы грунтуюцца на шматлікіх відэаматэр’ялах і паказаньнях сьведкаў, у тым ліку і грамадзян Турэччыны і замежных актывістаў, якія былі на караблях турэцкай флятыліі.

“Флятылія свабоды”, якую ачольваў карабель “Маві Мармара”, 31 траўня 2010 г. спрабавала прарваць ізраільскую блякаду Паласы Газы. Караблі былі спыненыя ізраільскімі вайскоўцамі ў нэўтральных водах. Пры штурме карабля “Маві Мармара” загінулі 9 грамадзян Турэччыны, столькі ж ізраільскіх вайскоўцаў былі параненыя. Папярэдняя справаздача камісіі крытыкавала дзеяньні ізраільскіх вайскоўцаў і заклікала выплаціць кампэнсацыі сем'ям ахвяраў.
XS
SM
MD
LG