Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран ізноў гатовы да перамоваў


Кіраўніцтва Ірану заявіла, што гатовае да новых перамоваў адносна ядзернай праграмы з прадстаўнікамі шасьці сталых чальцоў Рады бясьпекі ААН і Нямеччынай.

Паводле прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінеджада, знайсьці прымальнае для ўсіх рашэньне магчыма, калі кожны з бакоў будзе дзейнічаць у рамках закону, паводле прынцыпаў узаемнай павагі і справядлівасьці.

У суботу ў Стамбуле безвынікова завяршыліся перамовы “групы шасьці” з іранскай дэлегацыяй. Іран ізноў адмовіўся спыніць працы па ўзбагачэньні урану, якія, паводле заходніх краін, могуць прывесьці да зьяўленьню ў Тэгерана ядзернай зброі.

Іран цьвердзіць, што яго праграма мае выключна мірны накірунак.
XS
SM
MD
LG