Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе працягваюцца пратэсты


Сотні дэманстрантаў зь ліку жыхароў сельскай мясцовасьці Тунісу далучыліся да іншых удзельнікаў акцыі пратэсту ў сталіцы краіны.

Яны патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра Мухамэда Ганушы і яго кабінэту.

Дэманстранты пачалі свой марш пратэсту ў родным горадзе Мухамэда Буазізі, чыя сьмерць выклікала забурэньні і пацягнула за сабой зьвяржэньне прэзыдэнта Бэн Алі 10 дзён таму.

Арганізатары акцыі пратэсту маюць намер таксама наладзіць сядзячую дэманстрацыю перад урадавымі будынкамі ў сталіцы краіны, пакуль усіх міністраў, зьвязаных з Бэн Алі, ня здымуць з пасадаў.
XS
SM
MD
LG