Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнцкія выбары ў Партугаліі


У Партугаліі сёньня адбываюцца прэзыдэнцкія выбары.

Прэзыдэнт Анібал Каваку Сілва, які зьяўляецца галоўным прэтэндэнтам на пост кіраўніка дзяржавы, у мінулым быў лідэрам правай Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая цяпер знаходзіцца ў апазыцыі.

У Партугаліі прэзыдэнт, будучы кіраўніком дзяржавы, не зьяўляецца кіраўніком ураду.

Выканаўчая ўлада знаходзіцца ў руках прэм'ер-міністра.

Сапернікам цяперашняга прэзыдэнта зьяўляецца Мануэл Алегрэ з кіроўнай Сацыялістычнай партыі.

Нягледзячы на тое, што партыя прэзыдэнта знаходзіцца ў апазыцыі, яна падтрымала ўрадавы плян жорсткіх эканамічных мераў, накіраваны на скарачэньне бюджэтнага дэфіцыту.
XS
SM
MD
LG