Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Удар па талібах у Пакістане


На паўночным захадзе Пакістану ў выніку ракетных удараў, нанесеных двума амэрыканскімі бесьпілётнымі самалётамі, загінулі па меншай меры шэсьць меркаваных ваяўнікоў. Гэта адбылося сёньня ў раёне Паўночны Вазірыстан недалёка ад афганскай мяжы.

Паводле паведамленьня прадстаўнікоў пакістанскіх спэцслужбаў, першы ўдар быў нанесены па аўтамабілю ў населеным пункце Дата Хэл, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі Другі ўдар быў нанесены па матацыклу ў тым жа раёне, былі забітыя два чалавекі.

У раёне Паўночны Вазірыстан паблізу мяжы з Аўганістанам актыўна дзейнічаюць ваяўнікі «Аль-Каіды» і талібы.
XS
SM
MD
LG