Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Альбанскі прэм'ер заклікае да контр-пратэстаў


Прэм'ер-міністар Альбаніі Салі Бэрыша заклікаў сваіх прыхільнікаў сабрацца ў сераду ў Тыране на масавы мітынг супраць гвалту.

Заяву з абяцаньнем не дапусьціць у краіне "паўстаньня па туніскім сцэнары" была агучаная пасьля шматтысячнай антыўрадавай дэманстрацыі ў Тыране, пры разгоне якой супрацоўнікі паліцыі застрэлілі трох чалавек. Акцыю арганізавалі апазыцыйныя сацыялісты.

Салі Бэрыша назваў іх дзеяньні спробай дзяржаўнага перавароту, папярэдзіўшы апазыцыйнага лідэра Эдзі Раму аб сур'ёзных наступствах любых супрацьзаконных дзеяньняў.

Удзельнікі дэманстрацыі патрабавалі адстаўкі дзейнага кабінэту міністраў і правядзеньня новых выбараў.
XS
SM
MD
LG