Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс: да пратэстоўцаў далучаюцца паліцэйскія


Дзясяткі супрацоўнікаў паліцыі далучыліся сёньня да шматтысячнага мітынгу, які праходзіў сёньня ў сталіцы Тунісу. Агенцтва AFP паведамляе, што паліцэйскія патрабуюць падвышэньня працоўнай платы.

Агульнае патрабаваньне ўдзельнікаў пратэстаў – адхіленьне ад улады паплечнікаў былога прэзыдэнта Бэн Алі, які быў зрынуты ў выніку перавароту.

Новыя туніскія ўлады абвясьцілі трохдзённую жалобу па загінулых удзельніках масавых забурэньняў, што прывялі да ўцёкаў прэзыдэнта з краіны.

Раней прэм’ер-міністар Тунісу Махамэд Ганушы, які працаваў у папярэднім урадзе, паабяцаў пакінуць палітыку пасьля таго, як у краіне адбудуцца свабодныя прэзыдэнцкія выбары. Яны, паводле прэм’ера, будуць арганізаваныя цягам шасьці месяцаў.
XS
SM
MD
LG