Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Латвіі: адмова Лужкову ў ПМЖ – законная


Адмова латвійскіх уладаў удзяліць пастаяннае месца жыхарства мэру Масквы Юрыю Лужкову – адпавядае латвійскім законам. Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністар гэтай краіны Валдзіс Дамброўскіс у перададзеным сёньня інтэрвію Бі-бі-сі.

Дамброўскіс пацьвердзіў, што летась латвійскія ўлады прынялі закон, згодна зь якім замежныя грамадзяне могуць атрымаць дазвол на сталае жыхарства на падставе вялікіх інвэстыцыяў, укладзеных у эканоміку краіны. Ён, аднак, дадаў, што канчатковае рашэньне належыць Міністэрству ўнутраных спраў Латвіі, якое, па водле ўласных меркаваньняў, ужыло сваё права не ўдзяляць дазволу на жыхарства Юрыю Лужкову.

У часе свайго знаходжаньня на пасадзе мэра Масквы Юрый Лужкоў неаднаразова абразьліва выказваўся адносна краінаў Балтыі і іх палітыкі.
XS
SM
MD
LG