Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адзначыла Дзень саборнасьці


Ва Ўкраіне сёньня адзначылі дзяржаўнае сьвята – Дзень саборнасьці. 22 студзеня 1999 году быў абвешчаны Акт узьяднаньня заходніх і ўсходніх зямель Украіны.

У Кіеве на Плошчы Незалежнасьці ўлады зладзілі кірмаш і сьвяточны канцэрт, апазыцыя праводзіла акцыі ў іншых частках гораду.

У акцыі апанэнтаў ураду прынялі ўдзел каля 6 тысяч чалавек. Арганізатары плянавалі, што колькасьць пратэстоўцаў будзе ў 10 разоў большая.

Раней паведамлялася, што напярэдадні плянаванай акцыі пратэсту ўлады прыгразілі пазбаўленьнем ліцэнзіяў і крымінальнай адказнасьцю перавозьнікам, заблякаваўшы, такім чынам, выезд аўтобусаў з прыхільнікамі апазыцыі з рэгіёнаў у Кіеў.
XS
SM
MD
LG