Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Беларуская спрэчка пра эўрапейскія санкцыі


Які эфэкт будуць мець захады супраць афіцыйнага Менску, да якіх заклікаў Эўрапарлямэнт? Ці магчымыя з боку Эўразьвязу жорсткія эканамічныя санкцыі, ў прыватнасьці, адмова купляць беларускія нафтапрадукты? Чаму беларуская ўлада гэтак упарта адмаўляецца вызваліць палітычных вязьняў у справе 19 сьнежня?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітоляг, экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Дзяніс Мельянцоў і блогер, карэспандэнт па Беларусі «Русской службы новостей» Уладзімер Чудзянцоў.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 23 студзеня, ў 18 гадзінаў

Прапануем вам фрагмэнты перадачы


Дзяніс Мельянцоў
Мельянцоў:
Меры ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту сымбалічныя, эўрапейскія палітыкі пакінулі магчымасьць вярнуцца да дыялёгу... Калі б за краты патрапілі мае блізкія, я б жадаў кропкавых удараў высокадакладнай зброяй. Але я б наўрад ці прасіў аб гэтым Эўразьвяз...Эканамічныя санкцыі могуць разам з рэжымам абрынуць гаспадарку Беларусі ... На Кубе, ў Іраку Хасэйна, ў Паўночнай Карэі санкцыі прывялі да ўзмацненьня рэпрэсіўнасьці рэжыму... Цяперашняя пазыцыя афіцыйнага Менску шматкроць узмацняе пазыцыі Масквы... Для мяне легітымныя лічбы – гэта лічбы НІСЭПД, паводлек якіх Лукашэнка хутчэй за ўсё набраў большасьць галасоў... Ёсьць нешта глыбока заганнае і ня вартае грамадзяніна ў тым, каб заклікаць да зьнешніх санкцый супраць сваёй уласнай дзяржавы і свайго ўласнага.

Чудзянцоў: Мой сябра Мікалай Халезін кажа, што рэзалюцыя Эўрапарлямэнту – гэта рытуальныя танцы і пакуль ня больш за тое....Гэтага мала, бо нам патрэбны вынік, а вынік можа быць толькі тады, калі ў рэжыму скончыцца фінансаваньне ... У Беларусі гэтыя санкцыі могуць прынесьці канкрэтны вынік цягам аднаго-двух месяцаў, ня больш. Гэта будзе дэфолт і ўсе гэта ведаюць ...Дэманстранты выйшлі за ідэю, а міліцыянэры – за заробак, без заробку яны б ня сталі працаваць... Я ня надта давяраю Расеі, але нейкая надзея на яе пакуль што ёсьць... Для зрынаньня дыктатуры трэба каб сілы былі роўныя ў народа і ў дыктатуры. У дыктатуры ёсьць 140 тысяч супрацоўнікаў з дубінкамі, ў народа няма нічога акрамя сьцягоў. І гэтыя сілы трэба ўраўнаважыць, каб нешта атрымалася
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG