Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Познані


Каля ста чалавек сабрадіся ў Познані на акцыю салідарнасьці "Сьвятло пераможа цемру", арганізаваную "Беларускім культурна-асьветніцкім цэнтрам" і "Маладымі дэмакратамі".

Прысутныя запалілі зьнічы белага і чырвонага колераў, зь якіх на помніку Адаму Міцкевічу быў укладзены беларускі сьцяг. Віталь Воранаў прачытаў прозьвішчы ўсіх асобаў, якія знаходзяцца пад арыштам у сувязі з падзеямі 19 сьнежня.

Адзін з затрыманых па гэтай справе, Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штабу Міколы Статкевіча, наўпрост зьвязаны з Познаньню, дзе на працягу некалькіх гадоў атрымліваў адукацыю.

Прысутны на акцыі Франак Вячорка падзякаваў польскаму народу за актыўную і няспынную падтрымку грамадзкай супольнасьці ў Беларусі. У канцы быў зачытаны выбарчы верш Уладзіміра Някляева, які быў перакладзены адным з сябраў Беларускага Цэнтру ў Познані, прафэсарам Радаславам Акулічам-Казарынам на польскую мову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG