Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Бутам пачнецца праз 7,5 месяцаў


Суд над грамадзянінам Расеі Віктарам Бутам, знаным як "гандляр сьмерцю", пачнецца 12 верасьня. Такую пастанову вынес у пятніцу фэдэральны судзьдзя ў Нью-Ёрку.

43-гадовы былы афіцэр савецкай арміі Віктар Бут быў арыштаваны ў Тайляндзе ў 2008 годзе ў выніку апэрацыі спэцслужбаў, якой кіравалі амэрыканскія сакрэтныя агенты. У лістападзе летась Бута выдалі ў ЗША.

Расея выступіла з рашучай крытыкай затрыманьня Бута, якое, на думку Масквы, зьяўляецца незаконным.
XS
SM
MD
LG