Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: знайшліся зьніклыя журналісты


У расейскім горадзе Краснаярску ў нядзелю знайшліся галоўны рэдактар газэты "Правда Норильска" Дзьмітры Бялоў і ягоны намесьнік Арцём Арлоў. Пра гэта паведамляюць расейскія і замежныя агенцтвы са спасылкай на шэф-рэдактара сайту Бюро журналісцкіх расьсьледаваньняў Андрэя Каліціна.

Раней паведамлялася, што ў чацьвер некалькі чалавек, якія назваліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў, прыйшлі ў рэдакцыю і забралі яе кіраўнікоў. Журналісты пасьпелі паведаміць, што іх вывозяць за межы гораду, як меркавалі, для прафіляктычнай гутаркі.

Калегі лічаць, што выкраданьне зьвязанае з публікацыяй напярэдадні артыкула пра складаную сытуацыю з наркотыкамі ў Нарыльску.
XS
SM
MD
LG